Неабходныя дакументы для запыту візы

Іншаземцу, які жадае атрымаць візу для ўезду ў Латвію альбо для перасячэння Латвіі транзітам, неабходна падаць наступныя дакументы:

  • пашпарт ці іншы праязны дакумент, выдадзены на працягу апошніх 10 год, тэрмін сапраўднасці якога на тры месяцы перавышае тэрмін запытваемай візы; дакумент
  • павінен мець як мінімум дзве вольныя старонкі, прадугледжаныя для віз;
  • анкету на афармленне візы, запоўненую і асабіста падпісаную асобай, што запытвае візу;
  • 2 каляровыя фатаграфіі (35 мм х 45 мм);
  • поліс медыцынскага страхавання на перыяд часу, які іншаземец плануе знаходзіцца на тэрыторыі Шэнгенскіх дзяржаў, сапраўдны на ўсёй тэрыторыі краін Шэнгенскага пагаднення;
  • аплату альбо пацвярджэнне аплаты за разгляд заявы на афармленне візы.


Падаючы запыт на атрыманне Шэнгенскай візы, іншаземец таксама прадстаўляе:

  • дакументы, у якіх зазначана мэта паездкі;
  • дакументы аб месцы пражывання ці пацвярджэнне неабходных сродкаў для аплаты месца пражывання;
  • дакументы, што пацвярджаюць наяўнасць дастатковых сродкаў як для пражывання на працягу плануемага часу, так і для вяртання ў краіну паходжання ці пражывання;
  • для транзіту ў трэцюю дзяржаву; або пацвярджэнне законнага набыцця такіх сродкаў;
  • інфармацыю, якая дазваляе вызначыць намер асобы, што запытвае візу, пакінуць тэрыторыю краіны-ўдзельніцы да заканчэння тэрміну запытваемай ёю візы.

У выпадку, калі іншаземец запытвае Шэнгенскую візу для транзіту, у яго павінна быць прыдатная віза для ўезду ў тую краіну, ў якую ён накіроўваецца, пакідаючы Шэнгенскую прастору. Выключэннем гэтай умовы будзе выпадак, калі іншаземцу для ўезду ў дзяржаву, якая з’яўляецца канчатковай мэтай, віза не з’яўляецца неабходнай.


АНКЕТА ДЛЯ АФАРМЛЕННЯ ШЭНГЕНСКАЙ ВІЗЫ:

на английскай мове:

Word.doc фармат (280 Кб)

Adobe. pdf фармат (2,8 Мб)

на рускай мове:

Word.doc фармат (1,9 Мб)

Adobe. pdf фармат (2,8 Мб)


АНКЕТА ДЛЯ АФАРМЛЕННЯ ДОўГАТЭРМІНОВАЙ ВІЗЫ:

на англійскай мове:

Word. doc фармат (114 Кб)

Adobe.pdf фармат (152 Кб)

на рускай мове:

Word. doc фармат (114 Кб)

Adobe. pdf фармат (152 Кб)